Вадзіцелям не трэба рабіць рэзкіх манеўраў, трэба быць гатовымі да раптоўнага з'яўлення на праезнай частцы людзей. Пешаходам неабходна карыстацца флікерамі, пераходзіць дарогу толькі ва ўсталяваных месцах і пераканаўшыся, што ўсе аўтамабілі паспяваюць спыніцца.
З мэтай мінімізацыі негатыўных тэндэнцый у сферы бяспекі дарожнага руху Дзяржаўтаінспекцыя правядзе з 20 па 30 кастрычніка рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Не будзь невідзімкай на дарозе!». У першую чаргу яна накіравана на папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў, заклікана нагадаць аб важнасці выкарыстання святлоадбіўных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.
Па ўсёй краіне нарады ДПС будуць набліжаны да аварыйна-небяспечных участкаў дарог, пешаходных пераходаў, пракантралююць выкананне ПДР пешаходамі і веласіпедыстамі, асабліва ў цёмны час сутак. Павышаную ўвагу нададуць тым, хто знаходзіцца ў стане ап'янення.
Таксама да 30 кастрычніка ДАІ праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па павышэнні бяспекі пасажырскіх перавозак у нерэгулярных зносінах (аўтобусамі і аўтамабілямі таксі).
Памятайце, што ўсе, хто знаходзіцца ў транспартным сродку, павінны быць прышпілены, а дзеці перавозіцца ў спецыяльных ўтрымлівальных прыладах, якія адпавядаюць вазе і росту. Гарантаванне бяспекі дзяцей - задача дарослых. Асабістым прыкладам прывівайце ім правілы бяспечных паводзін.
Аддзел ДАІ Наваполацкага ГАУС