Па пяцібальнай шкале ўраджай гэтых ягад не перавышае двух балаў. Пакуль яшчэ не вызначаны і закупачныя цэны на восеньскія дзікаросы, але будуць яны не ніжэйшыя за леташнія.
Лясны кодэкс Беларусі дае магчымасць збіраць у лясах ягады, арэхі, грыбы, лекавыя расліны, драўняныя сокі і мох, але толькі ва ўстаноўленыя тэрміны і з захаваннем правілаў. Напрыклад, ягады дазваляецца нарыхтоўваць толькі тады, калі яны саспеюць. Збіраць можна як уручную, так і з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў, не наносячы шкоды прыродзе.
Трэба ўлічваць і той факт, што з гарачым надвор'ем наведванне лясоў у многіх раёнах забаронена.
Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і працаўнікі інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету папярэджваюць, што парушальнікаў чакаюць самавітыя штрафы. Так, фізічным асобам пагражае сума штрафу да 20 БВ (740 руб.), для ІП - да 100 БВ (3,7 тыс. руб.), для юрыдычных асоб - да 500 БВ (18,5 тыс. руб.).