З Днём ведаў!

01.09.2023

Паважаныя настаўнікі і навукова-педагагічныя работнікі! Дарагія навучэнцы і студэнты! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў! Гэта свята дарог кожнаму. Ён застаецца з намі назаўжды лепшымі ўспамінамі аб школьным дзяцінстве і студэнцкіх гадах. З асаблівым хваляваннем гэтай яркай падзеі чакалі юныя навапалачане, для якіх прагучыць першы ў іх жыцці школьны званок.

Студэнтам і навучэнцам, якім трэба зразумець асновы будучай прафесіі, жадаем прайсці выбраны шлях годна і з максімальнай аддачай, здабыць неабходныя для рэалізацыі сваіх мэт кампетэнцыі і навыкі.

У гэты святочны дзень шчыра дзякуем настаўнікам і выкладчыкам за такую важную працу і гатоўнасць аддаваць сябе без астатку нашым дзецям.

Няхай новы навучальны год прынясе ўсім вам радасць новых адкрыццяў і зносін, а ў сценах нашых устаноў адукацыі заўсёды пануе атмасфера імкнення да ведаў, узаемнай павагі і любові да нашай роднай Беларусі.

Дзмітрый Дзямідаў,
член Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь,
старшыня Наваполацкага
гарвыканкама

Алег Буевіч,
старшыня Наваполацкага
гарадскога Савета дэпутатаў

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы