У дні мерапрыемства ў светлы час сутак вадзіцелі абавязаны перамяшчацца на аўтамабілі з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці) (п.166.9 Правілаў дарожнага руху). За парушэнне вышэйназванага пункта правіл прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 3 базавых велічынь.
Таксама 25 жніўня па ўсёй краіне пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Увага бацькі - скончыліся канікулы!», накіраваным на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму перад пачаткам навучальнага года.
З пачаткам навучальнага года супрацоўнікі ДАІ ўзмоцняць кантроль на дарогах: будуць праходзіць рэйды, каб спыніць магчымыя парушэнні ПДР, гарантаваць бяспеку на пешаходных пераходах, захаванне хуткаснага рэжыму, правіл спынення і стаянкі транспартных сродкаў.
Асаблівую ўвагу праваахоўнікі традыцыйна нададуць прафілактычнай рабоце з бацькамі. Міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы і бацькоўскія сходы, раскажуць аб прычынах і наступствах ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх.
Паважаныя дарослыя, бяспека дзяцей у першую чаргу залежыць ад вашай увагі і кантролю! Тлумачыце дзецям, што, нават маючы перавагу на пешаходным пераходзе, пешаход абавязаны быць вельмі ўважлівым, асцярожным, не адцягваць увагу пры пераходзе праезнай часткі, павінен абавязкова глядзець па баках, выключыць размовы па мабільным тэлефоне і выкарыстанне навушнікаў. Абавязкова абазначце школьную сумку і адзенне дзіцяці святлоадбіўнымі элементамі. Сумеснымі намаганнямі мы зможам зрабіць так, каб шлях дзіцяці ў школу і назад дадому быў бяспечным!