«Аўтакрэсла - класнае месца»

15.08.2023

Пад такім дэвізам 15 жніўня Дзяржаўтаінспекцыя горада Наваполацка правядзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў. Аператыўнае становішча ў сферы дарожнай бяспекі на тэрыторыі вобласці і раёна сведчыць аб шэрагу праблем. У тым ліку звязаных з дзіцячым дарожна-транспартным траўматызмам.

З пачатку года на Віцебшчыне зарэгістравана 18 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх адно дзіця загінула, 21 - атрымала траўмы. Дзесяць з іх знаходзіліся ў транспартным сродку ў якасці пасажыраў.

У сувязі з гэтым супрацоўнікі АДАІ Наваполацкага ГАУС 15 жніўня правядуць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Аўтакрэсла - класнае месца», асноўнай мэтай якіх стане папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх.

Супрацоўнікі аддзела ДАІ Наваполацкага ГАУС нагадваюць: сістэмы бяспекі аўтамабіляў не разлічаны на абарону дзяцей. Таму дзіця ва ўзросце да 12 гадоў і ростам да 150 сантыметраў неабходна перавозіць у спецыяльных утрымлівальных прыладах. Не варта ігнараваць рамяні бяспекі.

Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх разгорнута да лэбавага шкла аўтамабіля, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі. Выключэнне - тыя выпадкі, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы