«Прышпілі сябе і сваіх пасажыраў!»

26.07.2023

Пад такім дэвізам 28 ліпеня ў горадзе Наваполацку пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Мэта мерапрыемства - прапаганда выкарыстання сродкаў пасіўнай бяспекі (рамяні, шлемы, дзіцячыя ўтрымлівальныя прылады). Па-ранейшаму высокім застаецца ўзровень аварыйнасці па віне вадзіцеляў транспартных сродкаў.

Адным з элементаў пасіўнай бяспекі, які дае магчымасць значна знізіць узровень дарожна-транспартнага траўматызму, з'яўляецца выкарыстанне прадугледжаных канструкцыяй аўтамабіляў рамянёў бяспекі, у тым ліку пасажырамі, якія знаходзяцца на задніх пасажырскіх сядзеннях у легкавых аўтамабілях, а таксама ў маршрутных транспартных сродках. Аднак практыка паказвае, што толькі каля 60 працэнтаў вадзіцеляў і пасажыраў свядома выкарыстоўваюць рамяні бяспекі.

Кіроўцам транспартных сродкаў варта нагадаць, што кіраванне транспартным сродкам кіроўцам, не прышпіленым рамянём бяспекі або перавозка пасажыраў, не прышпіленых рамянямі бяспекі, цягне адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу.

Таксама неабходна памятаць, што перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:

  • дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, - ва ўзросце да пяці гадоў;
  • дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, - ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.

 

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы