З 2022 года адменена льгота па адной кватэры. Ільгота прадастаўляецца асобам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту (мужчыны - 63 гады, жанчыны - 58 гадоў), або інвалідам 1-2-й групы. Падатак неабходна выплачваць толькі ў выпадку, калі ў пенсіянера па ўзросце ёсць, напрыклад, дзве кватэры - адна льготуецца, а другая абкладаецца падаткам.
Стаўка падатку паніжаецца на 50 працэнтаў, калі транспартны сродак зарэгістраваны ў органах ДАІ на пенсіянера па ўзросту, інваліда 1-2-й групы, аднаго з бацькоў у шматдзетнай сям'і. Але ёсць адна важная ўмова: у такой асобы павінна быць сапраўднае вадзіцельскае пасведчанне адпаведнай катэгорыі. Для інвалідаў 3-й групы стаўка транспартнага падатку паніжаецца на 25 працэнтаў пры той жа ўмове. Акрамя таго, ад уплаты транспартнага падатку вызваляюцца электрамабілі, транспартныя сродкі, выпушчаныя да 1992 года.
ІМПЗ па г. Наваполацку