170 год пажарнай службе Рэспублікі Беларусь

25.07.2023

Паважаныя работнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, ветэраны пажарна-выратавальнай службы горада Наваполацка! Прыміце шчырыя віншаванні са 170-годдзем пажарнай службы Рэспублікі Беларусь!

Гэта дата аб'ядноўвае людзей мужнай і высакароднай прафесіі, якія нясуць адказнасць за забеспячэнне абароны нацыянальнага багацця і жыцця людзей. Выкананне гэтых складаных задач пад сілу толькі сапраўдным прафесіяналам, якія валодаюць такімі якасцямі як рашучасць, адказнасць, смеласць, цвёрдасць характару і сіла волі.

Аб вашай працы заўсёды гавораць з павагай і падзякай, бо ваш службова-баявы шлях заўсёды спалучаны з трывогамі і небяспекамі, пераадоленнем цяжкасцяў і рызыкай. Упэўненыя, кожны жыхар нашага рэгіёна цвёрда ведае, што ў любой небяспечнай сітуацыі можа разлічваць на кожнага з вас.

Прыміце шчырыя словы падзякі за ваш прафесіяналізм, дысцыплінаванасць, адказнасць і самаахвярнасць. Жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, бадзёрасці духу, аптымізму і поспехаў.

Дзмітрый Дзямідаў,
член Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь,
старшыня Наваполацкага
гарвыканкама

Алег Буевіч,
старшыня Наваполацкага
гарадскога Савета дэпутатаў

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы