Для індывідуальных прадпрымальнікаў адносна даходаў плацельшчыка, атрыманых ім ад занятку прадпрымальніцкай дзейнасцю, пры ўліку такіх даходаў па прынцыпе аплаты прымяняючых агульны парадак падаткаабкладання падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь прадугледжана, што датай фактычнага атрымання даходу ў памеры кошту адгружаных тавараў, выкананых работ, аказаных паслуг, перададзеных. маёмасных правоў, пры наяўнасці не выкананых перад плацельшчыкам абавязацельстваў, з'яўляецца дзень прадстаўлення індывідуальным прадпрымальнікам заявы аб спыненні дзейнасці.
Такім чынам, пры прыняцці індывідуальным прадпрымальнікам рашэння аб спыненні дзейнасці на дату прадастаўлення заявы аб спыненні дзейнасці, неабходна кошт адгружаных (выкананых, аказаных), але не аплачаных тавараў (работ, паслуг) уключыць у склад даходаў ад рэалізацыі, і ва ўстаноўленым парадку вылічыць і выплаціць у бюджэт падаткі.
ІМПЗ па г. Наваполацку