Дарагія навапалачане!

22.06.2023

22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Гэта дата напаўняе смуткам сэрца і душы жыхароў Беларусі. У гэты дзень мы ўспамінаем тых, хто першымі прыняў вераломны ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў,
тых, чые жыцці забрала самая кровапралітная вайна ў гісторыі нашай краіны.

У разлютаваных баях нашы суайчыннікі праявілі сапраўдны патрыятызм і нязломнасць духу, гатоўнасць аддаць жыццё за будучыню сваёй Радзімы. Усе, хто застаўся ў жывых, сталі рухаючай сілай у аднаўленні краіны ў пасляваенныя гады.
Мы, нашчадкі пакалення вызваліцеляў, не маем права забыць іх Вялікі Подзвіг.

Наш агульны абавязак - не дапусціць спробаў расхістаць унутраны спакой краіны, не даць шанцу крывадушнікам і правакатарам адабраць у беларускага народа сапраўдныя чалавечыя каштоўнасці. Пакуль мы адзіныя ў сваіх ідэалах свабоды, міралюбнасці і справядлівасці - нас не зламаць!

Дарагія навапалачане! Мы заўсёды павінны памятаць, што толькі дзякуючы стваральнай і мірнай працы можна захаваць нашу зямлю свабоднай і квітнеючай!

Дзмітрый Дзямідаў,
член Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь,
старшыня Наваполацкага
гарвыканкама

Алег БУЕВІЧ,
старшыня
Наваполацкага гарадскога
Савета дэпутатаў

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы