Пад такім дэвізам 21 чэрвеня на тэрыторыі Наваполацка праходзяць мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму ў перыяд летніх канікулаў. У 2023 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці ўжо зарэгістравана 13 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх адно дзіця загінула, 15 атрымалі раненні.
Падчас мерапрыемстваў будуць арганізаваны рэйды па адпрацоўцы ў «гадзіны пік» і ў цёмны час сутак пешаходных пераходаў, якія не рэгулююцца, участкаў аўтамабільных дарог, вуліц населеных пунктаў, найбольш схільных да рызыкі ўчынення наездаў на непаўналетніх.