Прапануем далучыцца! Апоўдні трэба будзе толькі спыніцца на хвіліну і ўспомніць тых, хто цаной свайго жыцця ўнёс уклад у Вялікую Перамогу. Успомнім і тых, хто пацярпеў ад рук нямецкага-фашысцкіх катаў.
На тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты стварылі больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей. Па няпоўных дадзеных, толькі ў лагерах на тэрыторыі Беларусі загінулі каля 1,5 млн чалавек. На тэрыторыі краіны знішчана больш за 11 600 населеных пунктаў.
Такое забываць нельга!