№ 1087 ценявымі падстрэшкамі, альтанкамі, кабінамі для перапранання, ляжакамі, лавамі, інфармацыйнымі стэндамі, урнамі для збору смецця, біяпрыбіральнямі. Для збору ТКА і ВМР устаноўлены кантэйнера на абсталяваных пляцоўках.
ДУ "НГЦГЭ" ў маі месяцы перад пачаткам купальнага сезона праведзены 2-х кратны адбор вады для даследавання ў лабараторыях ДУ "Полацкі ЗЦГЭ і АЗ" на мікрабіялагічныя (узбуджальнікі кішачных інфекцый), органалептычныя, фізіка-хімічныя паказчыкі (вадародны паказчык, хларыды, , аміяк, нітрыты, нітраты), паразіталагічныя (яйкі гельмінтаў і цысты лямблій) паказчыкі. Усе даследаваныя пробы вады адпавядаюць санітарным нормам.
У летні перыяд даследаванне пробаў вады будзе праводзіцца штотыдзень. За мінулы летні перыяд 2022 г. усе даследаваныя пробы адпавядалі санітарным нормам.
Месца адпачынку на возеры Люхава карыстаецца папулярнасцю ў жыхароў нашага горада, таму даследаванні проб вады ў маі і ў летні перыяд праводзяцца з такой жа перыядычнасцю.
Павал Саўчанка,
галоўны дзяржаўны
санітарны ўрач г.Наваполацка