Неасцярожнасць пры курэнні - галоўная прычына пажараў

23.05.2023

Бясспрэчным лідэрам усіх вогненных здарэнняў з'яўляецца неасцярожнасць пры курэнні. Часцей за ўсё вінаватымі і ахвярамі агню ў такіх выпадках становяцца грамадзяне, якія злоўжываюць спіртным. Як вядома, людзі ў стане алкагольнага ап'янення поўнасцю або часткова страчваюць кантроль над сваімі дзеяннямі і ўчынкамі.

Нярэдка, падвыпілы чалавек кідае дзе патрапіла непатушаныя недакуркі, кладзецца ў ложак з запаленай цыгарэтай і зусім не думае аб наступствах. У большасці выпадкаў дадзеная катэгорыя грамадзян нараўне са сваёй бяспекай ставіць пад пагрозу жыццё сваіх блізкіх, а таксама людзей, якія пражываюць па суседстве. Практычна штодзень у зводках МНС фігуруюць такія здарэнні.

Такі прыклад бестурботнасці адбыўся ў горадзе Наваполацку па вуліцы Блахіна 12 траўня. Па прыбыцці да месца выкліку назіралася моцнае задымленне з акна кватэры, размешчанай на трэцім паверсе шматкватэрнага жылога дома. Работнікамі ГАУС выратавана гаспадыня, работнікамі МНС выратаваны 3 чалавекі, з пад'езда эвакуіраваны 13 чалавек, з якіх 2 дзіцяці.

Ратавальнікамі пажар ліквідаваны: у пакоі пашкоджана маёмасць, закураны сцены, столь. Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Найбольшая колькасць пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні адбываецца ў вячэрні і начны час сутак. Падзеі развіваюцца імкліва і заўсёды па адным сцэнары, калі чалавек засынае з тлеючай цыгарэтай у руцэ, а праз некаторы час суседзі выклікаюць ратавальнікаў. Нажаль, уначы пажар выяўляюць на той стадыі гарэння, калі шанцаў выратаваць чалавека практычна не застаецца.

Не раскідваць непагашаныя недакуркі - гэта ж нават не патрабаванне пажарнай бяспекі, а звычайныя правілы паводзін нармальнага цывілізаванага чалавека. Нажаль, шматлікія грамадзяне не надаюць ім вялікага значэння. Людзі паляць у пасцелі, кідаюць недакуркі на падлогу, выкідваюць праз адчыненую фортачку ў акно і сваімі рукамі ствараюць пажаранебяспечныя сітуацыі.

Што параіць людзям, у якіх у сям'і нехта курыць?

  • ўсталюеце ва ўсіх пакоях АПА;
  • пераканайце курыць у спецыяльна адведзеным месцы і выкідваць недакуркі ў попельніцу;
  • сочыце за тым, каб ён не курыў у ложку;
  • папярэдзьце, што дакурак, кінуты з балкона ўніз, можа стаць прычынай пажару;
  • не дазваляйце курыць на лесвічных клетках і пры дзецях.

Правілы для курцоў:

  • не курыце ў кватэры (доме), тым больш у ложку, асабліва ў стане алкагольнага ап'янення;
  • не выкарыстоўвайце ў якасці попельніцы папяровыя скруткі, скрынкі ад запалак або цыгарэт - яны могуць узгарэцца;
  • пры напаўненні попельніцы своечасова чысціце яе;
  • не кідайце нават патушаныя цыгарэты ў смеццевыя вядра, шахты смеццязборнікаў, з балконаў і лоджый;
  • сочыце, каб попел не патрапіў на гаручыя рэчы ці падлогу;
  • захоўвайце запалкі, запальніцы, цыгарэты ў недаступным для дзяцей месцы.

Андрэй Саковіч,
намеснік начальніка
ПАВЧ №5 ПАСА №1

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы