На гэты момант забарона дзейнічае ў 14 раёнах Віцебскай вобласці. Абмежаванне на наведванне лясной мясцовасці - у 6 раёнах паўночнага рэгіёну.
Штраф за парушэнне, ад якога лес не пацярпеў, можа быць да 12 базавых велічыняў (444 руб.)
Калі з-за разведзенай чалавекам падчас дзеяння забароны вогнішча загарыцца лес, то штраф павялічваецца да 30 базавых велічыняў (1110 руб.).
Па-ранейшаму адзіным рэгіёнам, дзе дазволена наведванне лясоў, з'яўляецца Браслаўскі.
Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў на сайце Мінлясгаса абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму дадзеныя на працягу дня могуць мяняцца.