За гэтыя гады фестываль зарэкамендаваў сябе як унікальны форум, дзе абсалютна кожны можа праявіць свае творчыя і прафесійныя здольнасці. Дзякуючы такому маладзёжнаму праекту ў нашай краіне з кожным годам кратна павышаецца прэстыж сістэмы прафесійна-тэхнічнай і вышэйшай адукацыі, ствараюцца ўмовы для распаўсюджвання перадавога педагагічнага вопыту і эфектыўных форм выхаваўчай работы.
Ад сябе асабіста і ўсіх жыхароў Маладзёжнай сталіцы Рэспублікі Беларусь–2023 – горада Наваполацка жадаю ўдзельнікам і гасцям Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі “АРТ-вакацыі” толькі яркіх эмоцый, святочнага настрою і незабыўных уражанняў.
Дзмітрый Дзямідаў,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь,
старшыня Наваполацкага гарвыканкама