Дарагія навапалачане!

14.05.2023

Прыміце віншаванні з Днём Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь! Штогод мы ўсёй краінай ушаноўваем сімвалы сваёй Радзімы. Іх сэнсавае напаўненне складаецца з традыцыйных каштоўнасцяў нашага народа, адлюстроўвае міласэрнасць і прыязнасць, душэўную шчодрасць і гатоўнасць падзяліцца ўсім, што мы маем, пры гэтым захоўваючы непарушную пазіцыю ў ахове незалежнасці і суверэнітэту сваёй дзяржавы.

У апошнія некалькі гадоў мы асабліва моцна адчуваем, наколькі важна, каб дзяржаўныя сімвалы вызначалі ідэнтычнасць і ўнікальнасць краіны. Нашы герб, сцяг і гімн былі абраныя народам, і ніхто не мае права нам навязваць свае ідэалы, якія ідуць у разрэз з менталітэтам беларусаў, які склаўся гістарычна. Мы заўсёды будзем адчуваць гонар, бачачы трапяткі Дзяржаўны сцяг суверэннай Беларусі, нас будзе перапаўняць любоў да роднай краіны пры выкананні Дзяржаўнага гімна, з асаблівым трапятаннем мы будзем
расказваць сваім дзецям аб кожным элеменце Дзяржаўнага герба. Усё таму, што нашы грамадзяне - сапраўдныя патрыёты сваёй краіны.

Дарагія навапалачане! Жадаем вам жыць у міры і згодзе, і заўсёды памятаць, што мы - самастойная нацыя, грамадзяне суверэннай дзяржавы. Моцнага здароўя вам, вашым родным і блізкім, і працвітання нашай сінявокай Рэспубліцы Беларусь!

Дзмітрый Дзямідаў,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь,
старшыня Наваполацкага гарвыканкама

Алег Буевіч,
старшыня Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы