якія вызвалілі краіну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, вярнуўшы нам права на жыццё і надзею на будучыню.
Пакаленнем пераможцаў нам завешчана захаваць мір на беларускай зямлі і прымножыць слаўныя традыцыі продкаў у імя працвітання і незалежнасці нашай Айчыны. Колькі б ні мінула гадоў, пераможная вясна 1945-го назаўжды застанецца для кожнага з нас адным з самых знамянальных перыядаў у гісторыі дзяржавы.
Паважаныя ветэраны! Нізкі паклон за ваш несмяротны подзвіг, які будзе вечна жыць у сэрцах удзячных нашчадкаў.
Дарагія навапалачане! У гэты Вялікі для нас дзень шчыра жадаем вам дабра, шчасця і дабрабыту, а нашай роднай Беларусі - працвітання, міру і стваральнага развіцця!
Са святам!
Дзмітрый Дзямідаў,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь,
старшыня Наваполацкага гарвыканкама
Алег Буевіч,
старшыня Наваполацкага
гарадскога Савета дэпутатаў