5 мая - Дзень друку, 7 - мая Дзень працаўнікоў радыё, тэлебачання і сувязі!

05.05.2023

Паважаныя ветэраны і супрацоўнікі гарадскіх сродкаў масавай інфармацыі, кабельных аператараў, друкарні, вузла сувязі! Прыміце віншаванні з прафесійнымі святамі - Днём друку і Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі!

Дынамічная цыфрызацыя і інфарматызацыя сталі неад'емнай часткай развіцця нашага грамадства. Інтэрнэт і тэлевізійныя тэхналогіі, паліграфічная і выдавецкая дзейнасць, праца СМІ і каналаў камунікацыі - усё гэта тое, без чаго немагчыма ўявіць паўсядзённае жыццё чалавека. І ў гэтым імклівым свеце вы працягваеце захоўваць лепшыя прафесійныя традыцыі - аператыўнасць і якасць, разнапланавасць і вастрыню погляду, смеласць і неардынарны падыход.

Жадаем вам і далей карыстацца даверам чытачоў, гледачоў, слухачоў і спажыўцоў вашых паслуг, быць на перадавой навін і тэхнічнага прагрэсу, захоўваць вашыя зладжаныя і прафесійныя каманды!

Моцнага здароўя вам, вашым родным і блізкім, поспехаў і стабільнасці прадпрыемствам і ўстановам, дабрабыту і міру вашым дамам!

Дзмітрый Дзямідаў,
член Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь,
старшыня Наваполацкага
гарвыканкама

Алег Буевіч,
старшыня
Наваполацкага
гарадскога Савета
дэпутатаў

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы