На гэтай пляцоўцы суіскальнікі змогуць азнаёміцца з вакансіямі, задаць пытанні, якія цікавяць, а таксама атрымаць электронную кансультацыю або запрашэнне на рэальную гутарку. Электронны кірмаш вакансій будзе даступны на сайце http://e-vacancy.by. Тэлефоны для даведак: 75 10 23, 75 10 12.
Таксама Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта запрашае наведаць «Рэспубліканскі кірмаш вакансій для выпускнікоў», які адбудзецца 18 мая 2023 года з 10.00 да 17.00 у Лядовым палацы «Хімік», вул. Маладзёжная, 94Б. Даведкі па тэлефонах: 75 10 23, 75 10 12.