Прафілактыка ДТЗ з удзелам непаўналетніх

02.05.2023

У перыяд з 2 па 5 траўня аддзел ДАІ Наваполацкага ГАУС праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх. У 2023 годзе на тэрыторыі вобласці ў 5 ДТЗ загінула адно дзіця-пасажыр.

Адно дзіця-пешаход, адно дзіця-кіроўца і 5 дзяцей пасажыраў атрымалі раненні. У названы перыяд супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі асаблівую ўвагу нададуць выкананню правілаў перавозкі дзяцей-пасажыраў з боку вадзіцеляў. Таксама паблізу ад устаноў адукацыі пройдуць рэйдавыя мерапрыемствы. У працоўных калектывах і на бацькоўскіх сходах супрацоўнікі ДАІ нагадаюць вадзіцелям правілы бяспекі перавозкі пасажыраў.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы