Паважаныя навапалачане! Прыміце шчырыя віншаванні са Святам працы!

29.04.2023

У Рэспубліцы Беларусь 2023-ты аб'яўлены Годам міру і стварэння, таму 1 мая становіцца асабліва сімвалічным днём. Бо ўсё, што створана беларускім народам - гэта вынік нястомнай працы.

Дзякуючы таму, што ў нашай краіне жывуць неабыякавыя людзі, мы маем вялікія магчымасці і далягляды, стала пашыраем гарызонты, пакараем новыя вяршыні ў самых розных галінах народнай гаспадаркі.

Наш горад - горад працаўнік. Менавіта таму ў навапалачан працавітасць у крыві. Наваполацк, які ўзнік дзякуючы намаганням і энтузіязму моладзі, мэтанакіраванасці і адказнасці нашых першабудаўнікоў, працягвае развівацца і памнажаць традыцыі, закладзеныя ў гады Усесаюзнай ударнай камсамольскай будоўлі.

Паважаныя навапалачане! Прыміце словы ўдзячнасці за вашу штодзённую працу і клопат аб родным горадзе і нашай дзяржаве. Жадаем вам, вашым родным і блізкім здароўя, міру і дабрабыту!

Са святам!

Дзмітрый Дзямідаў,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь,
старшыня Наваполацкага гарвыканкама

Алег Буевіч,
старшыня Наваполацкага гарадскога
Савета дэпутатаў

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы