28 красавіка-Сусветны дзень аховы працы

28.04.2023

У мэтах садзейнічання прадухіленню няшчасных выпадкаў і захворванняў на працоўных месцах 28 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень аховы працы. Гэтая інфармацыйна – тлумачальная кампанія заклікана прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем у галіне аховы працы і да росту колькасці траўм, захворванняў і смяротных выпадкаў, звязаных з працоўнай дзейнасцю.

Тэма Сусветнага дня аховы працы ў 2023 годзе «Бяспечнае і здаровае працоўнае асяроддзе – асноватворны прынцып і права ў сферы працы».

Права на працу, справядлівую ўзнагароду за яе, а таксама на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы адносяцца да асноўных правоў грамадзян, гарантаваных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

У мэтах рэалізацыі гэтых правоў у рэспубліцы сфарміравана адпаведная заканадаўчая база, якая рэгламентуе правы і абавязкі, як наймальнікаў (працадаўцаў), так і работнікаў (якія працуюць). Яе аснову ўтвараюць Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь "Аб ахове працы", акты Кіраўніка дзяржавы, якія рэгулююць працоўныя і звязаныя з імі адносіны, а таксама прынятыя ў іх развіццё нарматыўныя прававыя акты і тэхнічныя прававыя акты.

Асноўная мэта арганізацыі работы па ахове працы - захаванне жыцця і здароўя работнікаў. За апошнія 20 гадоў вытворчы траўматызм у рэспубліцы скараціўся ў 3 разы, а смяротны практычна ў 2 разы.

У мінулым годзе ўдалося захаваць тэндэнцыю да зніжэння агульнага ўзроўню вытворчага траўматызму. У параўнанні з 2021 годам у краіне колькасць траўміраваных на вытворчасці зменшылася на 5 працэнтаў (з 1886 да 1781 чалавека), колькасць загінуўшых на вытворчасці засталася на ўзроўні 2021 года і склала 132 чалавекі.

Уплыў шкодных вытворчых фактараў на здароўе занятых на іх работнікаў пацягнуў у 2022 годзе паводле даных Міністэрства аховы здароўя 37 выпадкаў упершыню ўстаноўленых прафесійных захворванняў.

З прычыны няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў рэспубліцы ў 2022 годзе інвалідамі прызнана 89 чалавек, 252 - устаноўлены працэнт страты працаздольнасці без устанаўлення інваліднасці. Акрамя таго, паводле звестак Белстата, у 2022 годзе ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці страчана 72,1 тыс. чалавека-дзён.

У мэтах сацыяльнай абароны працуючых, якія атрымалі пашкоджанне здароўя пры выкананні даручанай работы, у Рэспубліцы Беларусь дзейнічае сістэма абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.

У 2022 годзе выплаты БРУСП "Белдзяржстрах" па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў склалі звыш 160 млн. рублёў.

Для ўхілення шматлікіх чыннікаў траўміравання не патрабуецца матэрыяльных ці фінансавых выдаткаў. Досыць, каб кожны на сваім месцы добрасумленна выконваў свае абавязкі, г.зн. размова ідзе аб забеспячэнні працоўнай і вытворчай дысцыпліны на кожным працоўным месцы. Менавіта на гэта павінны быць скіраваны найперш сумесныя намаганні наймальнікаў, прафсаюзаў і іншых зацікаўленых.

Забеспячэнне аховы працы - гэта паўсядзённая праца, і толькі пры наяўнасці глыбокага ўнутранага пераканання кіраўніка арганізацыі, іншых службовых асоб, работнікаў у тым, што гэта важны элемент культуры кіравання, які абавязкова прынясе свае дывідэнды, можна вывесці працу па ахове працы на новы якасны ўзровень.

Галоўны дзяржаўны
санітарны ўрач г.Наваполацка
Павал Саўчанка

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы