Выконвайце чысціню на вадаёмах!

28.04.2023

З устанаўленнем цёплага надвор'я ўсё большая колькасць грамадзян накіроўваецца на вадаёмы з мэтай адпачынку, у тым ліку рыбнай лоўлі. Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь нагадвае: Правіламі рыбалоўства ўстаноўлена норма,

якая абавязвае рыбаловаў падтрымліваць належны санітарны стан рыбалоўных угоддзяў, не пакідаць на іх берагах смецце і іншыя адыходы, не дапушчаць засмечванні і забруджванні рыбалоўных угоддзяў іншым чынам, не дапушчаць пашкоджанняў паказальнікаў, шчытоў, аншлагаў, усталяваных зблізку рыбалоўных угоддзяў. У выпадку парушэння дадзенай нормы, вінаватая асоба можа быць прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.

Аднак не столькі пагроза штрафу павінна быць стрымліваючым фактарам, а жаданне захаваць чысціню прыроды для сябе і сваіх дзяцей.
У сувязі з гэтым, Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету заклікае ўсіх рыбаловаў-аматараў унесці свой пасільны ўклад у агульную справу па навядзенні чысціні і парадку на нашых жывапісных вадаёмах.

Полацкая міжраённая інспекцыя
аховы жывёльнага і расліннага свету
пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
тэл. 77-43-27

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы