Сшыткі і альбомы паступілі ў раздробны гандаль у кнігарні горада і зараз любы, каму важная ўласная бяспека, а таксама бяспека родных і блізкіх, можа набыць друкаваную прадукцыю з акцэнтам на бяспеку. Цяпер лёгка і проста разам з героямі мультфільма «Спецатрад 112» можна будзе вывучыць алгарытм паводзін пры пажары: не панікаваць, уцякаць, паведаміць дарослым, тэлефанаваць «112». А адсканаваўшы QR-код, можна паглядзець усе серыі павучальнага мультфільма. Прыемна, што адмыслоўцы раздробных сетак продажаў канцылярскіх тавараў адзначаюць, што пры выбары паміж звычайнымі сшыткамі і сшыткамі з сацыяльнай рэкламай, пераважная большасць выбіраюць сшыткі МНС.