Дзяржаўтаінспекцыя Наваполацка ўзмацніла кантроль за грузавым транспартам

13.04.2023

У мэтах прафілактыкі парушэнняў і зніжэння цяжкасці наступстваў ДТЗ з удзелам грузавога транспарту, з 10 па 21 красавіка ДАІ праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы.

Дзяржаўтаінспектары правераць выкананне суб'ектамі гаспадарання, якія ажыццяўляюць камерцыйную перавозку грузаў і эксплуатуюць больш за 10 транспартных сродкаў, абавязкаў па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху.

Правядуць кантроль за выкананнем вадзіцелямі транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі грузаў, правіл дарожнага руху і іншых актаў заканадаўства.

Супрацоўнікі міліцыі наведаюць калектывы і арганізацыі, правераць стан транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозкі грузаў.

У рабоце інспектары будуць выкарыстоўваць галосны, негалосны і змяшаны кантроль.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы