ажыццяўляюць службовыя асобы мытні на чыгуначнай станцыі Полацк у пункце пропуску "Бігосава", у пункце пропуску "Аэрадром Орша", а таксама ў аўтадарожных пунктах пропуску "Урбаны" і "Грыгораўшчына".
З пачатку бягучага года ў аўтадарожных пунктах пропуску "Урбаны" і "Грыгараўшчына" службовыя асобы Віцебскай мытні правялі пашпартны кантроль адносна больш як 35 тысяч асоб і аформілі больш за 34 тысячы транспартных сродкаў міжнароднай перавозкі.
На станцыі Полацк у названы перыяд апрацавана 700 грузавых чыгуначных саставаў і прапушчана больш за 1500 асоб, якія перамяшчаюцца праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь.
Сярэдні час правядзення пашпартнага кантролю службовымі асобамі Віцебскай мытні адносна асобы, якая перасякае Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, не перавышае 2 хвілін.
Пры правядзенні пашпартнага кантролю службовымі асобамі мытні ў канцы 2022 года былі выяўлены 2 правапарушэнні, звязаныя з парушэннем рэжыму ў пункце пропуску - прад'яўленне несапраўднага дакумента пры ўездзе ў Рэспубліку Беларусь, пакіданне грашовых сродкаў у пашпарце. За гэтыя правапарушэнні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, санкцыі якой уключаюць у сябе накладанне штрафу да 50 базавых велічынь з дэпартацыяй або без дэпартацыі.
Па матэрыялах Віцебскай мытні