асартымент прадстаўлены рознымі вытворцамі. У выпадку неабходнасці арганізацыямі гандлю прымаюцца меры па стварэнню запасаў тавараў для забеспячэння бесперабойнага гандлю таварамі.
Наваполацкім гарадскім выканаўчым камітэтам на пастаяннай аснове вядзецца работа па правядзенні кантрольных мерапрыемстваў гандлёвых аб'ектаў, у тым ліку накіраваная на забеспячэнне дастатковага асартыменту тавараў. З пачатку бягучага года праведзены кантрольныя мерапрыемствы ў сямі аб'ектах на прадмет выканання патрабаванняў заканадаўства ў сферы гандлю, у тым ліку норм пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 19 лістапада 2020 г. № 74 "Аб пераліках тавараў", захаванні асартыментнага пераліку тавараў, якія павінны быць у продажы ў гандлёвым аб'екце ўвесь час або на працягу пэўнага перыяду.
Невыкананне асартыментнага пераліку тавараў на момант правядзення маніторынгу ўстаноўлена ў двух гандлёвых аб'ектах. У адрас суб'ектаў гаспадарання, якія дапусцілі парушэнні патрабаванняў заканадаўства, накіраваны рэкамендацыі аб устараненні выяўленых парушэнняў (недахопаў).