Умовы правядзення рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб'екта

10.04.2023

Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе,

што пачынаючы з 2023 года перагледжаны ўмовы правядзення рэспубліканскага агляду-конкурсу, на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб'екта (далей - Конкурс). Даведачна: Інструкцыя аб парадку правядзення рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб'екта зацверджана пастановай Мінпрыроды ад 19 верасня 2022 г. № 47.

Конкурс праводзіцца штогод у перыяд з 1 мая па 30 чэрвеня ў тры этапы па дзвюх намінацыях:

«Лепшае добраўпарадкаванне і ўтрыманне зоны адпачынку на водным аб'екце сярод дзяржаўных арганізацый»;
«Лепшае добраўпарадкаванне і ўтрыманне зоны адпачынку на водным аб'екце сярод водакарыстальнікаў, якія аказваюць паслугі рэкрэацыі і турызму».

Звяртаем увагу, што з 2023 года прадастаўленне заявак ад удзельнікаў не патрабуецца і першы этап Конкурсу па дзвюх намінацыях праводзіцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў рамках прыёмкі гатоўнасці зон адпачынку на водных аб'ектах да вясенне-летняга сезона (у перыяд з 1 па 31 мая).

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы