Пажаранебяспечны перыяд на кантролі ратавальнікаў

10.04.2023

Наваполацкія ратавальнікі правялі пажарна-прафілактычную і тлумачальную работу ў садаводчых таварыствах «Нафтавік-1», «Дубкі», «Кветка». Падчас рэйдаў ратавальнікі акцэнтавалі асаблівую ўвагу на недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці.

З уладальнікамі дач праведзены інструктажы аб мерах бяспекі жыццядзейнасці з уручэннем наглядна-выяўленчай прадукцыі, растлумачаны правілы выкліку пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленняў і першапачатковыя дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару. З усімі жыхарамі праведзена тлумачальная работа аб неабходнасці ўстанаўліваць у жыллі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а таксама аб правілах выкарыстання ацяпляльных і электрапрыбораў.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы