Здароўе для ўсіх (Health for all) – кірунак палітыкі СААЗ па дасягненні ўсімі людзьмі свету такога ўзроўню здароўя, які дазволіў бы ім весці актыўнае вытворчае, сацыяльнае і асабістае жыццё.
Права на здароўе з'яўляецца адным з асноўных правоў чалавека. Кожны чалавек павінен мець магчымасць у любы час і ў любым месцы атрымліваць неабходную яму медыцынскую дапамогу.
Паводле інфармацыі СААЗ, трыццаць працэнтаў жыхароў планеты не маюць доступу да асноўных паслуг аховы здароўя. Амаль два мільярды чалавек сутыкаюцца з катастрафічна высокімі і спусташальнымі выдаткамі на медыцынскую дапамогу ў выніку сур'ёзнай няроўнасці, ад якой у першую чаргу пакутуюць самыя ўразлівыя групы насельніцтва.
Арганізацыі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у межах сваёй кампетэнцыі праводзяць медыцынскую прафілактыку шляхам правядзення медыцынскіх аглядаў, дыспансерызацыі насельніцтва, мерапрыемстваў па раннім умяшанні, фарміраванні здаровага ладу жыцця, забеспячэнні санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, у тым ліку па правядзенні прафілактычных прышчэпак, іншых мерапрыемстваў па медыцынскай. адпаведнасці з гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.
У прадухіленні хвароб асаблівае значэнне маюць захаванне біёлага-гігіенічных умоў і сістэмы правіл асабістай гігіены. Асноўнымі з іх з'яўляюцца: правільны рэжым працы і адпачынку, рацыянальнае харчаванне, трэніроўка ўсіх сістэм органаў чалавека, пастаянная цягліцавая праца і абавязковая фізічная культура, якая працягваецца да глыбокай старасці, рэгулярнае і рацыянальнае выкарыстанне прыродных фактараў - знаходжанне на свежым паветры, дастатковая інсаляцыя, адмова ад курэння і празмернага спажывання алкаголю.
Зрабіце выбар на карысць здаровага ладу жыцця! Бо моцнае здароўе - гэта багацце, аб якім марыць кожны з нас. Калі чалавек здаровы, то ў яго шмат атрымліваецца, ён можа спраўляцца з жыццёвым тэмпам і ўдала сябе рэалізоўвае ва ўсіх сферах.
Памошнік урача - гігіеніста аддзялення грамадскага здароўя
Наваполацкага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі
Юлія Голубева