Наваполацк. Упор на прафілактыку

06.04.2023

З мэтай павышэння якасці прафілактычнай работы на базе Цэнтра бяспекі горада Наваполацка прайшло навучанне членаў назіральных камісій. Сябры назіральных камісій сабраліся ў Цэнтры бяспекі горада Наваполацка, каб абмеркаваць праблемныя пытанні і наладзіць узаемадзеянне зацікаўленых суб'ектаў прафілактыкі.

Аб пажарнай бяспецы для ўдзельнікаў распавёў намеснік начальніка Наваполацкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Раман Варанцоў. Ён засяродзіў увагу на якасці праводзімай работы, расказаў аб асноўных прычынах узнікнення пажараў, нагадаў важнасць устаноўкі ў жыллі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Намеснік начальніка аддзела расказаў аб асноўных нюансах газавай бяспекі, расказаў некалькі прыкладаў, калі парушэнне правілаў эксплуатацыі газавага абсталявання прыводзіла да разбуральных наступстваў. Кіраўнік засяродзіў увагу на што звяртаць увагу пры абследаванні жылля катэгараваных грамадзян і якія парушэнні нясуць у сабе небяспеку ўзнікнення пажару. Пытанні электрабяспекі таксама не засталіся ў баку. Падчас навучання ўдзельнікі атрымалі адказы на пытанні, якія іх хвалююць.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы