Паважаныя донары крыві і яе кампанентаў!

04.04.2023

Інфармуем, што з 21 красавіка 2023 г. уступае ў сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычніка 2022 г. № 214-З "Аб змяненні законаў па пытаннях аховы здароўя, донарства крыві і яе кампанентаў", якім у новай рэдакцыі выкладаецца Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2010 г. № 197-З "Аб донарстве крыві і яе кампанентаў".

Растлумачваем, што зыходзячы са зваротнай сілы нарматыўных прававых актаў дадатковыя дні адпачынку (вызвалення ад выканання абавязкаў ваеннай службы (службы) падлягаюць прадастаўленню з захаваннем сярэдняга заработку (грашовага забеспячэння) да заканчэння тэрміну дзеяння даведак аб прадастаўленні гарантый і кампенсацый донару, выдадзеных арганізацыяй службы крыві да 21 красавіка 2023 г. за данацыі крыві, яе кампанентаў. Дадатковы дзень (дні адпачынку) можа быць далучаны да працоўнага водпуску або выкарыстаны асобна. Дзякуй, што аддаяце сваю кроў для выратавання жыццяў іншых!

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы