Месячнік па навядзенні парадку на зямлі

30.03.2023

У рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі аб'яўленага Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наваполацкай інспекцыяй праводзяцца кантрольныя мерапрыемствы тэрыторый горада Наваполацка і Полацкага раёна.

Па выніках мерапрыемстваў, праведзеных Наваполацкай гарадской і раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у ходзе якіх выяўляюцца парушэнні, у адрас землекарыстальнікаў накіроўваюцца рэкамендацыі і інфармацыйныя лісты аб іх устараненні. У сакавіку інспекцыяй праведзена кантрольных мерапрыемстваў (праверак, мерапрыемстваў тэхнічнага характару, маніторынгаў і інш.) - 42, выяўлена парушэнняў - 61, выдадзена пунктаў прадпісанняў - 11, выдадзена пунктаў рэкамендацый - 14, накіравана інфармацыйных лістоў - 30. Землекарыстальнікамі і суб'ектамі гаспадарання выяўленыя парушэнні аператыўна ўхіляюцца.

Найбольш распаўсюджаным парушэннем падчас кантролю за навядзеннем парадку з'яўляецца несанкцыянаванае размяшчэнне адходаў. Адказнасць за дадзенае парушэнне прадугледжана ч.3 арт.16.44 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях на суму да 30 базавых велічыняў на фізічную асобу. Акрамя адміністрацыйнай адказнасці за несанкцыянаванае складаванне адходаў прадугледжана грамадзянска-прававая адказнасць у выглядзе кампенсацыі шкоды.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы