- За кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане пагражае штраф у памеры да 200 базавых велічыняў і
з пазбаўленнем права кіравання на 5 гадоў. Паўторнае аналагічнае парушэнне прыводзіць да крымінальнай адказнасці з канфіскацыяй транспартнага сродку ў незалежнасці ад яго прыналежнасці. - Адносна бяспраўнікаў за неаднаразовае кіраванне транспартным сродкам таксама прадугледжана крымінальная адказнасць з максімальным пакараннем у выглядзе абмежавання волі на тэрмін да 2 гадоў. Асаблівая ўвага - асобам, якія пазбаўлены або не атрымлівалі права кіравання.
- За невыкананне патрабаванняў супрацоўніка ДАІ аб спыненні транспартнага сродку будуць прымяняцца самыя строгія меры стрымання і пакарання. У адносінах да парушальнікаў, якія аказалі непадпарадкаванне законнаму патрабаванню інспектара, будзе прымяняцца адміністрацыйны арышт або грамадскія работы або штрафныя санкцыі ў памеры да 100 базавых велічынь.
- Для выканання спагнанняў будзе прымяняцца накладанне арышту на транспартны сродак з абавязковым змяшчэннем яго на штрафную стаянку. Падкрэслім: па даручэнні кіраўніка МУС супрацоўнікі міліцыі накіраваны на прынцыповую і жорсткую ацэнку дзеянняў асоб, якія дапускаюць грубыя парушэнні ПДР.