Менавіта для таго, каб не апынуцца ў разгубленасці і панікаваць у экстранай сітуацыі, ратавальнікі многіх краін рэкамендуюць выпрацаваць свой план рэагавання на НС загадзя. І дзейнічаць па ім. На буйных прадпрыемствах і арганізацыях з гэтай мэтай задзейнічаюць план эвакуацыі. Але і дома можна зарыентавацца паводле свайго плана, каб выратаваць сваё жыццё.
Ад чаго адштурхнуцца? Найперш ад таго, што можа здарыцца. Па статыстыцы МНС у Беларусі 80 працэнтаў НС - пажары ў жылым сектары. Аснову свайго плана можна скласці ў агульных рысах. Што ён павінен у сябе ўключаць:
1) Што можа здарыцца? 2) Дзе? 3) Як я буду дзейнічаць? Як эвакуіравацца, калі заставацца на месцы нельга? 4) Дзе будзем хавацца? 5) Што будзем рабіць, калі першы варыянт выратавання не спрацуе або выхад будзе заблакаваны? 6) Якія рэчы трэба ўзяць з сабой?
Для таго, каб ацаніць рэальнасць плана вашага досведу, тым больш асабістага, можа апынуцца не дастаткова. Тут спатрэбяцца парады тых, хто сутыкаўся або змагаўся з НС. Дапамогуць інструкцыі, улёткі, буклеты ад ратавальнікаў ці іншых экстраных службаў. Яны дазволяць выпрацаваць патрэбны падыход у залежнасці ад таго, ці жывяце вы ў прыватнай хаце ці шматпавярхоўцы. Акрамя пагрозы пажару, важна ведаць і іншыя патэнцыйныя крыніцы НС у вашым раёне: ці ёсць побач хімічна небяспечныя аб'екты, буйныя рэкі, вадасховішчы, лясы, тарфянікі.
Калі вы жывяце ў шматкватэрным доме даведайцеся, ці калі запасныя выхады з будынка, дзе яны знаходзяцца, як адчыняюцца.
Імкніцеся заўсёды ў зоне доступу трымаць патрэбныя рэчы: тэлефон, акуляры, ключы ад кватэры, слыхавыя апараты, лекі без якіх вы не можаце абыходзіцца (інсулін і да т.п.)
Не загрувашчваць лесвічныя клеткі і трымаеце адкрытым доступ да пажарных усходаў.
Калі ў калідоры моцнае задымленне - ацаніце сітуацыю - ці зможаце Вы шчасна пакінуць будынак. Не карыстайцеся ліфтам.
Калі ў калідоры занадта шмат дыму, шчыльна зачыніце дзверы і выбірайцеся на балкон. Паведаміце па тэлефоне "101" ці "112" нумар сваёй кватэры. Дзейнічайце па рэкамендацыях ратавальнікаў.
Раман Грэк
інспектар сектара
прапаганды і ўзаемадзеяння з
грамадскасцю Наваполацкага ГАНС