Рэферэндум 2022 года чарговы раз пацвердзіў, што народ нашай краіны не стане ламаць устояную сістэму каштоўнасцей, і мае намер у далейшым захоўваць свае прынцыпы.
Сёння як ніколі актуальныя замацаваныя ў абноўленай Канстытуцыі палажэнні: захаванне гістарычнай памяці, сямейных каштоўнасцяў, ідэй гуманізму, міралюбнасці, ролі моладзі ў грамадзянскай супольнасці, і шматлікае іншае. Так ці інакш, усё гэта - частка генетычнага кода беларусаў, які складваўся стагоддзямі, ад якога мы не хочам, і не будзем адыходзіць.
Ужо перажываюць значныя рэформы розныя палітычныя і грамадскія інстытуты, і можна адзначыць, што ўсе пераўтварэнні накіраваны на мірныя і стваральныя мэты, закліканы ўмацаваць адзінства людзей унутры краіны і пазіцыі Беларусі на міжнароднай арэне.
Жадаем нашай дзяржаве стабільнасці і працвітання, а народу Рэспублікі Беларусь - шчасця і дабрабыту!
Дзмітрый Дзямідаў,
член Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь,
старшыня
Наваполацкага
гарвыканкама
Алег БУЕВІЧ,
старшыня
Наваполацкага гарадскога
Савета дэпутатаў