Забарона на лоўлю рыбы паблізу Полацкай ГЭС

14.03.2023

У сувязі з частымі выпадкамі парушэнняў Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што згодна з пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 6 кастрычніка 2016 г. № 31,

"Аб устанаўленні забароны на аматарскае рыбалоўства ў асобных рыбалоўных угоддзях" (са зменамі і дапаўненнямі), у перыяд з 9 чэрвеня 2020 года па 8 чэрвеня 2025 года забаронена аматарскае рыбалоўства ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці на ўчастку ракі Заходняя Дзвіна ніжэй па цячэнні ракі ад плаціны Полацкай гідраэлектрастанцыі на адлегласці 2300 м да граніц населенага пункта Баяры.

Адказнасць за здабычу рыбы ў забароненым месцы прадугледжана па ч.1 арт.16.25 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, штраф складае ад 10 да 30 базавых. Таксама парушальніку давядзецца заплаціць за кожную асобіну злоўленай рыбы ў трохразовым памеры згодна з таксамі, устаноўленымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 красавіка 2022 г. № 219. Калі шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, перавысіць 100 базавых велічынь, наступае у2. Рэспублікі Беларусь.

Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету

пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Тэл. 77-43-27

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы