Начальнікам аддзела ЖКГ Наваполацкага гарвыканкама прызначаны Леанід Кулажэнка

10.03.2023

З 9 сакавіка начальнікам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта прызначаны Кулажэнка Леанід Пятровіч. Нарадзіўся ў 1984 годзе ў Полацку.

Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. М.Танка па спецыяльнасці «Гісторыя» і Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт - «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». З 2003 па 2015 год працаваў на розных (у тым ліку кіруючых) пасадах ва ўстановах адукацыі горада Полацка, знаходзіўся на дзяржаўнай службе ў Полацкім гарадскім і раённым выканаўчых камітэтах. З 2015 года да назначэння на пасаду працаваў намеснікам дырэктара па кадрах і ідэалагічнай рабоце Наваполацкага КУП «Жыллёва-рамонтная эксплуатацыйная арганізацыя». З'яўляецца старшынёй Наваполацкай гарадской арганізацыі РГА «Патрыёты Беларусі». Жанаты, выхоўвае дваіх дачок.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы