Увага! Махлярства па тэлефоне!

10.02.2023

Нягледзячы на шматлікія папярэджанні міліцыянераў, колькасць ахвяр тэлефонных ашуканцаў расце. Аферысты пад выглядам працаўнікоў кантралюючых і праваахоўных органаў з віртуальнага тэлефоннага нумара тэлефануюць праз месэнджэры грамадзянам і пад рознымі падставамі, такімі як:

удзел у аператыўных мерапрыемствах, пакрыццё ўрону або паведамляюць, што іх блізкі сваяк трапіў ДТЗ і яму тэрмінова патрэбны грошы, пры гэтым грошы прапануюць перадаць ілжэработнікам службы бяспекі банка або праваахоўных органаў. УУС Віцебскага аблвыканкама папярэджвае:

  • калі вам патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што ваш сваяк у бядзе, спыніце размову і пераканайцеся ў дакладнасці гэтай інфармацыі;
  • не адпраўляйце грошы незнаёмым асобам на іх электронны рахунак/кашалёк;
  • калі вам тэлефануюць з банка/міліцыі паведамляюць, аб пагрозе вашых грашовых сродкаў, альбо папярэджваюць аб афармленні крэдыту на ваша імя неадкладна спыніце размову і ператэлефануйце ў банк;
  • калі на ваш тэлефон паступае паведамленне ад сяброў або сваякоў з просьбай аказаць матэрыяльную дапамогу, перш чым выручыць чалавека пераканаецеся ў тым, што матэрыяльная дапамога сапраўды яму неабходна, ператэлефануйце яму;
  • калі вы карыстаецеся ў сетцы Інтэрнэт гандлёвымі пляцоўкамі, перш чым уводзіць свае персанальныя дадзеныя або ПІН-коды банкаўскіх карт пераканаецеся ў сапраўднасці сайта (часта ашуканцы маскіруюцца пад банкаўскія анлайн-сістэмы), імкніцеся аплачваць свае пакупкі накладзеным плацяжом.

 

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы