рэспубліка пачала трансфармавацца ў магутны прамысловы рэгіён. А люты 1963 года, калі менавіта тут быў атрыманы першы айчынны бензін, азнаменаваў нараджэнне беларускай нафтахіміі», - гаворыцца ў віншаванні.

«Нафтан» і сёння з'яўляецца флагманам гэтай важнейшай для эканомікі галіны, заўважыў Кіраўнік дзяржавы. «Поспех прадпрыемства - у нястомнай працы некалькіх пакаленняў неабыякавых і таленавітых прафесіяналаў, якія забяспечваюць краіну высакаякаснымі прадуктамі нафтаперапрацоўкі і павялічваюць экспартны патэнцыял краіны, - падкрэсліў беларускі лідар. - Упэўнены, што і ў далейшым, праводзячы паступальную мадэрнізацыю, павялічваючы глыбіню перапрацоўкі нафты, асвойваючы самы перадавыя тэхналогіі і новыя віды прадукцыі, завод будзе нарошчваць магутнасці і заставацца ў авангардзе беларускай прамысловасці».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам прадпрыемства моцнага здароўя, шчасця і новых поспехаў у плённай працы на карысць роднай Беларусі.