Адказнасць за незаконную высечку дрывяной драўніны

31.01.2023

Згодна з Лясным кодэксам дазвольным дакументам на нарыхтоўку грамадзянамі драўніны ў невялікім аб'ёме з'яўляецца ордэр. Па ім можна нарыхтаваць да 50 кубаметраў лесу, але не больш за. Каб атрымаць ордэр, трэба звярнуцца з заявай у лясніцтва.

Там растлумачаць, на якім участку і якія дрэвы трэба секчы. Ордэр неабходна мець пры сабе падчас правядзення рубкі. Ён жа з'яўляецца неабходным дакументам для вывазкі лесапрадукцыі. Вывозіць нарыхтаваную драўніну можна толькі пасля яе абмеру службовай асобай лясніцтва і прастаўленні ім адзнак у адпаведных графах ордэра. Плата за самастойна нарыхтаваную дроўную драўніну, як правіла, невялікая.

Варта памятаць, што ў адпаведнасці з артыкулам 16.17 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконную рубку, або пашкоджанне да ступені спынення росту або знішчэнне драўняна-хмызняковай расліннасці можа быць накладзены штраф у памеры да 30 базавых велічынь, на індывідуальных прадпрымальнікаў - да 200, а на юрыдычных асоб – да 300. Акрамя таго, за кожнае ссечанае дрэва вінаватыя абавязаны будуць кампенсаваць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю.

Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Тэлефон:77-43-27

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы