у адносінах да вадзіцеляў і пасажыраў транспартных сродкаў міжнароднай перавозкі. З пачатку выканання абавязкаў органаў пагранічнай службы, службовымі асобамі мытні ў пункце пропуску Рыгораўшчына ажыццёўлены пашпартны кантроль адносна больш як 22000 асоб. З 1 студзеня 2023 года выкананне асобных функцый органаў пагранічнай службы пачалі мытнікі ў пункце пропуску Урбаны і ўжо паспелі правесці пашпартны кантроль адносна больш як 2700 асоб. Для выканання новых функцый у пунктах пропуску Рыгораўшчына і Урбаны ў 2022 годзе больш як 70 службовых асоб мытні прайшлі навучанне на базе цэнтра падрыхтоўкі спецыялістаў пагранічнага кантролю ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" па спецыяльнай адукацыйнай праграме. Меры па надзяленні службовых асоб мытні функцыямі пагранічнага кантролю закліканы аптымізаваць працэс перамяшчэння праз мытную граніцу Еўразійскага эканамічнага саюза транспартных сродкаў і тавараў, а таксама скараціць тэрміны правядзення кантрольных мерапрыемстваў.