Супрацоўнікі аддзела ДАІ Наваполацкага ГАУС наведаюць навучальныя ўстановы і працоўныя калектывы арганізацый і прадпрыемстваў з гутаркамі і прафілактычнымі лекцыямі. Дзяржаўтаінспектары заклікаюць удзельнікаў дарожнага руху быць пільнымі на дарогах. У тым выпадку, калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода або веласіпедыста, якія знаходзяцца на дарозе з прыкметамі алкагольнага ап'янення, якое відавочна ўяўляе небяспеку для руху, неадкладна паведамляйце на тэлефонную лінію 102. Памятайце: толькі няўхільнае выкананне Правілаў дарожнага руху ўсімі ўдзельнікамі дарожнага руху прывядзе да зніжэння колькасці аварый на дарогах і цяжкасці іх наступстваў.