Папярэджанне ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху

25.01.2023

З 25 студзеня па 6 лютага Дзяржаўтаінспекцыя Віцебшчыны праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам і па віне ўразлівай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху.

Толькі з пачатку бягучага года на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 5 ДТЗ з удзелам пешаходаў. У выніку якіх 1 чалавек загінуў і 4 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Асноўнай прычынай гібелі людзей з'яўляюцца наезды на пешаходаў, у тым ліку не абазначаных у цёмны час сутак святлоадбіўнымі элементамі. Адмысловую групу рызыкі складаюць нецвярозыя пешаходы. ДАІ заклікае вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, не адцягваць увагу і трымаць на кантролі дарожную сітуацыю, асабліва ў цемры. У населеных пунктах, на нерэгулюемых пешаходных пераходах і пры пад'ездзе да іх рухацца з мінімальнай хуткасцю руху, каб у выпадку небяспекі своечасова зрэагаваць і прадухіліць ДТЗ.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы