У конкурсе могуць прымаць удзел выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых групах:
ад 3 да 5 гадоў;
ад 6 да 10 гадоў.
Конкурс праводзіцца з 1 лютага па 1 мая ў тры этапы:
першы этап (1 лютага - 1 сакавіка) - вызначаюцца найлепшыя работы на раённым і гарадскім узроўнях;
другі этап (2 сакавіка - 1 красавіка) - вызначаюцца найлепшыя работы на абласным узроўні;
трэці этап (2 красавіка - 1 мая) - вызначаюцца лепшыя работы на рэспубліканскім узроўні;
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца работы, выкананыя на працягу года. Кожная работа, якая прадстаўляецца на конкурс, суправаджаецца інфармацыйным лістом удзельніка конкурсу з указаннем наймення ўстановы адукацыі, прозвішча, уласнага імя і ўзросту аўтара, паштовага адраса і кантактнага тэлефона. Работы прадстаўляюцца ў каляровым варыянце на лістах фарматам ад А4 да А1.
Работы, аформленыя згодна з патрабаваннямі Інструкцыі "Аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку", зацверджанай Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 2010 г. №32 (у рэдакцыі пастановы Мінпрыроды ад 27.05.2012) .№ 20, ад 26.08.2022 N 44) прадастаўляць да 13.02.2023г. у Наваполацкую гарадскую і раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па адрасе: вул.Камсамольская 10, тэл. 50-20-54.
Падвядзенне вынікаў гарадскога этапа конкурсу адбудзецца 15 лютага 2023 года.