Гэта выпадкі, калі зламыснікі прадстаўляюцца работнікамі банка, супрацоўнікамі АУС, і схіляюць людзей да атрымання крэдытаў, на падставе нібыта ўжо аформленых на іх імя крэдытаў. Гэта палохае людзей, і яны ідуць на повадзе ў ашуканцаў, бяздумна атрымліваючы крэдыты і ажыццяўляючы пераводы грашовых сродкаў на банкаўскія карты. Таксама ёсць выпадкі пакупкі рознага роду тавараў на куфары, калі пацярпелыя асобы пераводзяць грошы ў якасці перадаплаты. На сайце па продажы аўто AV.by ашуканцы размяшчаюць аб'явы па продажы транспартных сродкаў у добрым стане "па выгаднай цане", што падахвочвае пакупнікоў (у далейшым - пацярпелых асоб) уносіць перадаплату на банкаўскія карты невядомым суб'ектам. У Наваполацку за 2022 год зарэгістравана 59 матэрыялаў па арт. 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (махлярства), па 25 з якіх асобы падазроных былі ўстаноўлены.