У Наваполацку пройдзе «ЗакалФэст»

20.01.2023

22 студзеня ў Парку культуры і адпачынку горада пройдзе Рэспубліканскае спартыўна-масавае мерапрыемства «ЗакалФэст». У праграме спаборніцтваў - бег на дыстанцыях: 1 км, 3 км, 6 км і 15 км. Абліванне і акунанне ў рацэ Заходняя Дзвіна. Старт у 12.00. Траса забегаў пройдзе ў Парку культуры і адпачынку па пешаходнай дарожцы.

Дрэс-код: Жанчыны - шорты і майка-боды; Мужчыны - шорты і голае тулава. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на сайце www.42195.by.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы