Паляванне на лася дазволена ў светлы час сутак, на аленя высакароднага на працягу сутак. Спосабы палявання - ружэйны з засады і з падыходу. Для здабычы можна выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3 тысяч джоўляў, гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, падрыхтаваных куляй, паляўнічыя лукі і арбалеты.
Варта памятаць, што незаконнае паляванне цягне адміністрацыйнае (штраф ад 10 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй або без канфіскацыі прылад палявання і з пазбаўленнем права палявання), крымінальную (штраф, пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца вызначанай дзейнасцю) і грамадзянска-прававую (кампенсацыя шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю) адказнасць.
Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Тэлефон: 77-43-27