У мэтах забеспячэння грамадскай бяспекі рэкамендуем адмовіцца ад праносу ў месцы правядзення святочных мерапрыемстваў выбухованебяспечных і лёгкаўзгаральных рэчываў, піратэхнічных вырабаў, колюча-рэжучых прадметаў. Таксама павышаная ўвага будзе ўдзелена дарожнай бяспецы паблізу месцаў вадохрышчанскіх купанняў, выяўленню нецвярозых вадзіцеляў, бяспраўнікаў, парушэнняў з боку пешаходаў. Наваполацкі ГАУС звяртаецца да грамадзян з просьбай выконваць грамадскі парадак, правілы бяспечных паводзін і праяўляць пільнасць.